Па выніках работы за першы квартал сёлета сярод прафсаюзных “пярвічак” гаспадарак раёна найлепшых паказчыкаў у забеспячэнні надояў і сярэднясутачных прываг дасягнулі жывёлаводы на вырошчванні маладняку ва ўзросце да 6 месяцаў Святлана Сядзельская з МТФ “Першая Слабодка” КСУП “Капаткевічы”, якая атрымала на сваіх гадаванцах па 700 грамаў прываг штодня, і жывёлавод з гэтай жа фермы Ірына Козінец, група маладняку якой узростам ад 6 да 12 месяцаў кожныя суткі ў сярэднім на галаву прыбаўляла ў вазе па 654 грамы.
Сярод аператараў машыннага даення лепшых надояў за 1 квартал дасягнула Алена Курылава з МТФ “Конкавічы” ААТ “Агра-Слабада”. Яе група кароў у сярэднім за 1 квартал дала на адну галаву па 1414 кілаграмаў малака.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік наведала перадавых працаўніц на рабочых месцах і сярод калег павіншавала жанчын з дасягненнямі, падзякавала за добрасумленную працу, уручыўшы падарункі.
Д. АЛЯКСАНДРАЎ